Дзень ведаў у Грабаўскай школе быў адзначаны ўрачыстай лінейкай. На яе былі запрошаны такія важныя госці, як дырэктар ААТ Птушкафабрыка "Рассвет", Альхімовіч А. У., старшыня Грабаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Ануфрыеў М. І., а таксама ляснічы Чувасаў У. М.
Пасля урачыстай лінейкі вучныі разышліся па класах, дзе іх чакалі класныя кіраўнікі, якія правялі першы ўрок - класную гадзіну.