12 кастрычніка ў нашай школе прайшло самае любімае, самае прыгожае і самае яскравае свята восені-"восеньскі бал". У гэтым мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 8,9,10 і 11 класаў. Чароўныя прадстаўніцы ад кожнага класа змагаліся за званне "Міс-Залатая восень-2011".
Дадаткова, кожны клас павінен быў паказаць рэкламу і музычны нумар. А для таго, каб выбраць самую-самую лепшую з прэтэндэнтак, дзяўчатам былі прапанаваны пацешныя конкурсы. Пасля падліку балаў атрымаліся наступныя вынікі: 1 месца-11 клас. 2 месца-8 клас. 3 месца-10 клас. 4-е месца-9 клас