Наведванне Мірскага і Несвіжскага замкаў
Другога студзеня ў нашай школе была арганізавана паездка ў Мірскі і Несвіжскі замкі.Нягледзячы на дрэннае надвор'е, экскурсіі дзецям вельмі спадабаліся.У Несвіжы для ўсіх наведвальнікаў было падрыхтавана навагодняе прадстаўленне.А ў Мірскім замку для дзяцей праводзіліся цікавыя гульні.Дамой усе прыехалі з сувенірамі і падарункамі ад Дзеда Мароза.