Экскурсія ў Брэст

24 снежня вучні Грабаўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы наведалі Белавежскую пушчу, рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза і Брэсцкую крэпасць. Падарожжа атрымалась доўгім, але вельмі цікавым.

 

У Белавежскай пушчы экскурсія пачалася з наведвання рэзідэнцыі Дзеда Мароза, загадвання жаданняў каля Месяцаў, харавода вакол самай вялікай навагодняй ёлкі з сапраўднай Снегуркай.

Атрымаўшы шэраг уражанняў, экскурсійная група адправілася наведваць жывел у запаведніку, а затым накіравалася ў Музей прыроды Беларусі. Асаблівыя ўражанні на групу склалі сапраўдныя зубры і пудзілы жывёлаў у музеі, якія выглядалі вельмі сапраўднымі. Атмасфера музею вельмі спрыяе вывучэнню навакольнага асяроддзя.

Экскурсію па гораду Брэсту працягвала экскурсія па Брэсцкай крэпасці. Унутраны музей, закансерваваныя будовы, вялікія помнікі, гукавое суправаджэнне, - усё гэта варта ўбачыць кожнаму.

 
Карысныя рэсурсы