notice

Апошні званок

30 мая разам з усёй краінай вучні, іх бацькі і настаўнікі нашай школы адсвяткавалі свята Апошняга званка.На лінейцы прысутнічала шмат гасцей, гучалі урачыстыя словы і віншаванні, уручаліся ўзнагароды. У чарговы раз школа папоўніла сваю скарбонку ганаровымі граматамі. На ўрачыстай лінейцы былі ўручаны 20 грамат ад Аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райсполкома.За высокія творчекие і навучальныя дасягненні было ўручана больш за 60 ганаровых грамат. Бацькі таксама атрымалі падзякі за добрае выхаванне дзяцей. Жадаем усім добра адпачыць і набыць сілы вучыцца ў наступным навучальным годзе. Запрашаем наведваць школу на канікулах і нагадваем, што ў чэрвені працуе летні прышкольны аздараўляльны лагер з дзённым  перабываннем, а ў ліпені і жніўні працуюць спартыўныя пляцоўкі.

{gallery}30.05.2019{/gallery}