Датэрміновае галасаванне ў Беларусі

У Беларусі з 12 лістапада - за 5 дзён да дня выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу - пачынаецца датэрміновае галасаванне. Яно будзе праходзіць да 16 лістапада. Грамадзяне змогуць наведаць свае выбарчыя ўчасткі з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.