Абласныя акцыі

Паважаныя сябры! Запрашаем Вас прыняць удзел у абласных акцыях і конкурсах, якія раскрыюць увесь ваш творчы патэнцыял і прадэманструюць вашу крэатыўнасць.

Турысцка-краязнаўчая акцыя «Летачас адкрыццяў»

Жыццё поўнае цікавых момантаў, захаваць якія мы часта не паспяваем. Удзел у турысцка-краязнаўчай акцыі «Летачас адкрыццяў» дае магчымасць не толькі захаваць яркія моманты летняга адпачынку, але і падзяліцца гэтымі ўражаннямі з іншымі.

Праект «Вынайдзем ровар

Удзельнікі Акцыі, усебакова «даследуючы» ровар, ствараюць канструкцыі, прылады, кампазіцыі, арт-аб'екты, макеты ровараў і канструктыўных частак ровара, прапануюць шляхі ўдасканалення ровара (механічныя вузлы, модинг, цяга і г.д.). Аддаючы належнае «прастаце механізма» і «даўгалеццю» ровара, уяўляюць свае прылады і канструкцыі, якія змогуць па іх разуменні быць карыснымі і экалагічнымі

Экалагічны творчы праект «Героі на варце прыроды

Праект рэалізуецца ў фармаце калектыўнай творчай справы. Злучным звяном праекта з'яўляецца «эка-герой» – рэальна існуючы ці выдуманы персанаж, які з'яўляецца экалагічным знакам лагернай змены, уяўляе сабою прыклад экалагічна адказных паводзін і служыць прыкладам для ўсіх навучэнцаў.

Інтэрактыўная акцыя «Героі сярод нас»

У перыяд лета арганізоўваюцца і праводзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, знакамітымі ў сваім рэгіёне, гатовымі падзяліцца асабістай гісторыяй, ведамі і жыццёвым досведам і шчыра адказаць на пытанні выхаванцаў

Творчая акцыя «Стартап крэатыўнасці»

Абласная творчая акцыя «Стартап крэатыўнасці» (далейАкцыя) праводзіцца працягам мая-верасня 2017 года. Удзельнікі Акцыінепаўналетнія, якія складаюцца на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх (на момант правядзенні Акцыі ў раёнах). Акцыя праходзіць у наступных намінацыях: «Прапампуй people!», «#Правалайк».

 
Карысныя рэсурсы