Акцыя "Дапамажы птушкам"

У пачатку 2011 года вучні нашай школы падалі заяўку ў грамадскую арганізацыю "Ахова птушак Бацькаўшчыны" для ўступлення ў клуб "Крылаты дазор". Такім чынам у нас з'явіўся новы клуб, які на сёняшні дзень налічвае 19 вучняў і 1 настаўніка. 

Першай сумеснай акцыяй членаў клуба "Крылаты дазор" і "Школьнае лясніцтва" была акцыя па размяшчэнню шпакоўняў. Дзякуючы Грабаўскаму лясніцтву, якое зрабіла і падаравала школе 50 шпакоўняў, вучні на тэрыторыі грабаўскага парку развесілі новыя домікі для крылатых сяброў.

Акрамя гэтага члены клуба "Крылаты дазор" прымаюць актыўны ўдзел у акцыі "Жывая вясна", у рамках якой дзецям неабходна інфармаваць грамадскую арганізацыю АПБ аб птушках, якія прыляцелі з выраю.