
Вітаем Вас на старонках сайту Дзяржаўнай установы адукацыі "Грабаўская сярэдняя школа Гомельскага раёна". Тут Вы знойдзіце ўсю неабходную інфармацыю для бацькоў, вучняў і настаўнікаў.
Дзень без аўтамабіля22 верасня па ўсёй краіне пранёсся Дзень без аўтамабіля. Сутнасць яго заключалася ў поўным адказе аўтамабілістаў ад сваіх жалезных каней на адзін дзень. Альтэрнатывай звыклым сродкам пеамяшчэння стаў грамадскі транспарт.Бескаштоўны праезд і час у месцы, напоўненным усімі пластамі насельніцтва проста не мог не падкупіць своеасаблівым экстрымам. Прыняла ўдзел у такім маштабным мерапрыемстве і наша школа. Пазітыўныя эмоцыі і зарад добрага настрою прынёс гэты дзень як вучням, так і настаўнікам.
View the embedded image gallery online at:
http://grabovka.gomel.by/index.php?start=355#sigFreeId10a943a966 Першага верасня1 верасня школа ў чарговы раз адчыніла свае дзверы для вучняў, што прыходзяць сюды не першы раз, вяртаючыся з летніх вакацый, а таксама для тых, хто далучыўся да школьных традыцый упершыню. Маленькія ручкі спужана зжымалі вялізныя букеты кветак, але агульную атмасферу радасці гэта не пашкодзіла, наадварот – напоўніла трапяткі момант яшчэ большай святочнасцю. На лінейцы прысутнічала шмат гасцей, гучалі урачыстыя словы і віншаванні, уручаліся ўзнагароды. Мерапрыемства скончыў першы школьны званок, які пазваў вучняў за свае парты. Пачынаецца новая спякотная пара ў жыцці вучняў, чарговы незабыўны і вясёлы этап школьнага жыцця!
Лета 2018Падчас летніх канікулаў у школе працуюць спартыўныя пляцоўкі:з 4 чэрвеня па 14 червеня з 9.00 да 12.00 з 6 жніўня па 16 жніўня з 17.00 да 20.00 Вас чакаюць заняткі ў спартыўнай зале, спартыўныя гульні на свежым паветры, эстафеты, турыстычныя мерапрыемствы.
З 5 ліпеня па 13 ліпеня працуе выяздны дзіцячы аздараўленчы лагер кругласутачнага перабывання экалагічнага кірунку ў в. Старыя Дзятлавічы "Есянец".Брашуры МНСПаважаныя вучні, бацькі, настаўнікі, Мінісэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь выпусціла серыю брашур па бяспечных паводзінах у надзвычайных сітуацыях. Прапануем вам спампаваць і азнаёміцца з імі: Вечар сустрэчы выпускнікоў3 лютага, у суботу, наша ўстанова запрашае ўсіх выпускнікоў наведаць Вечар сустрэчы школьных сяброў! Пачатак у 17.00 |


















