Жыццё школы

ЮІД 2013

27 красавіка каманда нашай школы "Огоньки" прыняла ўдзел ў ХХХVI слёце Юных Інспектараў Дарожнага руху. Былі атрыманы наступныя ўзнагароды: дыплом І ступені ў намінацыі "Конкурс-прэзёнтацыя "Мой атрад" і дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Фігурнае кіраванне веласіпедам"

 

Экзатычныя жывёлы

У школу зноў наведалася выстава экзатычных жывёл. Дзеці малодшых класаў з задавальненнем сустрэлі гасцей і нават паспелі пасябраваць з імі.

 

Праца на клумбах

У гэтым годзе нашы клумбы абяцаюць быць прыгожымы, як ніколі. Вучні ўжо прывялі ў парадак усе кветкавыя клумбы школы і пасадзілі вялікую колькасць кветак. Дзеці, якія займаюцца ў экалагічных аб'яднаннях па інтарэсах так сама не забываюць і аб школьным музеі араматаў і рыхтуюць сыравіну для яго.

 

Бульбаёсцік 2013

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у раённым конкурсе "Бульбаёсцік" зрабіўшы чатыры работы для намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" і адзін мультыплікацыйны фільм на тэму "Бульба без межаў". Спадзяваемся атрымаць узнагароды за нашы работы!

 

Рэспубліканскі суботнік

20 красавіка прайшоў Рэспубліканскі суботнік да якога далучылася і наша школа: як вучні, так і дарослыя. Была прыбрана большая частка тэрыторыі Грабаўскага парка вакол школы, а таксама помнік воінам-камсамольцам в. Грабаўка. Адначасова, вучні, якія пражываюць у в. Макаўе і в. Пясочная Буда навялі парадак на тэрыторыі сваіх населеных пунктаў.