Жыццё школы

Асенні бал 2011

12 кастрычніка ў нашай школе прайшло самае любімае, самае прыгожае і самае яскравае свята восені-"восеньскі бал". У гэтым мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 8,9,10 і 11 класаў. Чароўныя прадстаўніцы ад кожнага класа змагаліся за званне "Міс-Залатая восень-2011".

 

 

Дзень ведаў

Дзень ведаў у Грабаўскай школе быў адзначаны ўрачыстай лінейкай. На яе былі запрошаны такія важныя госці, як дырэктар ААТ Птушкафабрыка "Рассвет", Альхімовіч А. У., старшыня Грабаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Ануфрыеў М. І., а таксама ляснічы Чувасаў У. М.

  

 






 

Дзень настаўніка(03.10.2011г)

З вялікай адказнасцю падышлі вучні нашай школы к падрыхтоўцы святочнага канцэрту да Дня настаўніка. Пасля выступленняў,настаўнікам уручылі узнагародыНе забылі мы павіншаваць і нашых настаўнікаў-ветэранаў.

  

 

 

Рэгіянальнае свята "Сула"

Ужо не першы год вучні нашай школы наведваюць гэта свята, якое заўсёды ўражае сваёй урачыстасцю і непаўторнасцю...

У гэтым годзе нашы вучні рыхтаваліся да свята вельмі грунтоўна, бо трэба было знайсці беларускія касцюмы, падрыхтаваць выставу мастацкіх вырабаў, правесці з гасцямі народныя гульні. Пасля свята ў дзяцей засталіся самыя светлыя ўспаміны. Дзякуй Маркавічскаму дзіцячаму саду - сярэдняй школе за арганізацыю і правядзенне такога цудоўнага свята.

 

 

 

Экскурсія па экалагічнай трапе

На працягу ўсяго красавіка вучні нашай школы падарожнічалі па экалагічнай трапе. Некаторыя станцыі ўжо добра распрацаваны, а некаторыя знаходзяцца у стане вывучэння.