Жыццё школы

Дзень маці

15 кастрычніка ў 10.00 адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці. Пасля канцэрта - чаяванне і конкурсная праграма для ўсіх прысутных.
Запрашаем мам і бабуль наведаць наш канцэрт і здзівіць усіх прысутных сваімі кулінарнымі шэдэўрамі!

 

З новым навучальным годам

Паважаныя вучні і педагогі, віншуем Вас з пачаткам новага навучальнага года

 

Экскурсія ў г. Мазыр

Для прышкольнага лагера адбылася экскурсія ў г. Мазыр. Мы наведалі Замкавую гару, Краязнаўчы музей, адпачылі ў гарадскім парку Перамогі і пабылі на экскурсіі ў Свята-Міхайлаўскім саборы.

 

Жыццё лагера

Прайшла палова лагернай смены прышкольнага летняга лагера з дзённым перабываннем "Лесавічок". За гэты час адбылося шмат цікавых і карысных падзей: гэта і спартыўна-забаўляльныя ігры "Фотакрос "Азірніся вакол", "Форт Байард", "Востраў скарбаў", гэта і інтэлектуальныя гульні "Поле цудаў - Родны край", "Адзін супраць усіх - Птушкі бацькаўшчыны", "Kahoot! - Экалагічны эрудыт", гэта і найбольш любімае і яскравае мерапрыемства "Дзень Нептуна", і сустрэча з інспектарам МНС, і шмат іншых. Прапануем некалькі фатаздымкаў з мерапрыемстваў:

 

Мітынг да Дня Перамогі