Вітаем Вас на старонках сайту Дзяржаўнай установы адукацыі "Грабаўская сярэдняя школа Гомельскага раёна". Тут Вы знойдзіце ўсю неабходную інфармацыю для бацькоў, вучняў і настаўнікаў.

Бульбаёсцік 2013

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у раённым конкурсе "Бульбаёсцік" зрабіўшы чатыры работы для намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" і адзін мультыплікацыйны фільм на тэму "Бульба без межаў". Спадзяваемся атрымаць узнагароды за нашы работы!

 

Паход

Адбыўся традыцыйны вясенні турыстычны паход у в. Апалонаўка. Агульная працягласць маршруту - каля 5 км. На адваротным шляху быў разведзены піянерскі касцёр, пад час якога дзеці змаглі адпачыць, паспяваць паходныя песні, а таксама з'есці свае паходныя стравы.

 

Рэспубліканскі суботнік

20 красавіка прайшоў Рэспубліканскі суботнік да якога далучылася і наша школа: як вучні, так і дарослыя. Была прыбрана большая частка тэрыторыі Грабаўскага парка вакол школы, а таксама помнік воінам-камсамольцам в. Грабаўка. Адначасова, вучні, якія пражываюць у в. Макаўе і в. Пясочная Буда навялі парадак на тэрыторыі сваіх населеных пунктаў.

 

Конкурс салатаў

28 студзеня адбыўся конкурс салатаў, на якім вучням з кожнага класа патрэбна было прыгатаваць адзін з самых непапулярных сярод школьнікаў салатаў. У ходзе конкурса было высветлена, што самыя непапулярныя салаты з'яўляюцца самымі смачнымі!

 

Наведванне Мірскага і Несвіжскага замкаў

Другога студзеня ў нашай школе была арганізавана паездка ў Мірскі і Несвіжскі замкі.Нягледзячы на дрэннае надвор'еэкскурсіі дзецям вельмі спадабаліся.У Несвіжы для ўсіх наведвальнікаў было падрыхтавана навагодняе прадстаўленне.А ў Мірскім замку для дзяцей праводзіліся цікавыя гульні.Дамой усе прыехалі з сувенірамі і падарункамі ад Дзеда Мароза