
Вітаем Вас на старонках сайту Дзяржаўнай установы адукацыі "Грабаўская сярэдняя школа Гомельскага раёна". Тут Вы знойдзіце ўсю неабходную інфармацыю для бацькоў, вучняў і настаўнікаў.
Дзень Маці (14.10.2011г)14 кастрычніка-міжнародны Дзень Маці. Каб павіншаваць сваіх матуль дзеці падрыхтавалі вялікі святочны канцэрт,у якім прымалі ўдзел вучні,пераважна 1-5 класаў.
Асенні бал 201112 кастрычніка ў нашай школе прайшло самае любімае, самае прыгожае і самае яскравае свята восені-"восеньскі бал". У гэтым мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 8,9,10 і 11 класаў. Чароўныя прадстаўніцы ад кожнага класа змагаліся за званне "Міс-Залатая восень-2011".
Дзень ведаўДзень ведаў у Грабаўскай школе быў адзначаны ўрачыстай лінейкай. На яе былі запрошаны такія важныя госці, як дырэктар ААТ Птушкафабрыка "Рассвет", Альхімовіч А. У., старшыня Грабаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Ануфрыеў М. І., а таксама ляснічы Чувасаў У. М.
Дзень настаўніка(03.10.2011г)З вялікай адказнасцю падышлі вучні нашай школы к падрыхтоўцы святочнага канцэрту да Дня настаўніка. Пасля выступленняў,настаўнікам уручылі узнагароды. Не забылі мы павіншаваць і нашых настаўнікаў-ветэранаў.
|


















