Вітаем Вас на старонках сайту Дзяржаўнай установы адукацыі "Грабаўская сярэдняя школа Гомельскага раёна". Тут Вы знойдзіце ўсю неабходную інфармацыю для бацькоў, вучняў і настаўнікаў.
Суботнік 2011Як і ўвесь Гомельскі раён, наша школа прыняла ўдзел у добраўпарадкаванні сваёй малой Радзімы. Актыўны ўдзел прынялі вучні, настаўнікі, тэхнічны персанал, бо праца на свежым паветры аб'ядноўвае і дапамагае наладзіць узаемаадносіны.
Падрабязней...
Акцыя "Дапамажы птушкам"У пачатку 2011 года вучні нашай школы падалі заяўку ў грамадскую арганізацыю "Ахова птушак Бацькаўшчыны" для ўступлення ў клуб "Крылаты дазор". Такім чынам у нас з'явіўся новы клуб, які на сёняшні дзень налічвае 19 вучняў і 1 настаўніка. Першай сумеснай акцыяй членаў клуба "Крылаты дазор" і "Школьнае лясніцтва" была акцыя па размяшчэнню шпакоўняў. Дзякуючы Грабаўскаму лясніцтву, якое зрабіла і падаравала школе 50 шпакоўняў, вучні на тэрыторыі грабаўскага парку развесілі новыя домікі для крылатых сяброў. Акрамя гэтага члены клуба "Крылаты дазор" прымаюць актыўны ўдзел у акцыі "Жывая вясна", у рамках якой дзецям неабходна інфармаваць грамадскую арганізацыю АПБ аб птушках, якія прыляцелі з выраю.
Справаздачна-выбарны збор ПА ГА БРСМ18 сакавіка адбыўся справаздачна-выбарны збор ПА ГА БРСМ, на якім вучні пазнаёміліся з дзейнасцю арганізацыі за апошнія 3 гады, былі выбраны дэлегаты на раённую канферэнцыю БРСМ, а таксама быў абрана новы сакратар першаснай арганізацыі. Акрамя таго, актыўныя члены ПА ГА БРСМ атрымалі ганаровыя граматы.
|